Беларусь стала бліжэй да Еўропы: татам дазволілі сыходзіць у дэкрэт
Праўда, без аплаты і ўсяго на два тыдні, але гэта лепш, чым нічога. Будзем лічыць, што пачатак пакладзены, і надалей айчыннае заканадаўства ў сферы сямейных стасункаў будзе ўдасканальвацца ўсё больш і больш.
Фота www.nokta.md
Акрамя гэтага дазволу, у Працоўны кодэкс дадалі больш за 200 іншых правак. Абноўлены дакумент ужо падпісаны кіраўніком дзяржавы. Сярод новага — узаконены панятак «дыстанцыйнай працы».
Можна працаваць хоць загараючы на пляжы, хоць збіваючы ногі ў гарах, хоць пагружаючыся з аквалангам на марское дно — і пры гэтым лічыцца такім жа супрацоўнікам кампаніі, як і той, хто цэлы дзень сядзіць у офісе, у тым ліку — атрымліваць «сацпакет». Паправілі і норму датычна працы па сумяшчальніцтве. Калі ў вас працяглы адпачынак, а столькі дзён адпачываць не хочацца ці няма грошай — можна будзе кудысьці ўладкавацца на падпрацоўку на поўны дзень.
Дагэтуль працаваць па сумяшчальніцтве можна было толькі паўдні, што не вельмі зручна. Парламентары кажуць, што гэтая папраўка найбольш патрэбная настаўнікам, у якіх адпачынак цягнецца амаль 2 месяцы. Безумоўна, такая магчымасць — гэта добра. Але яшчэ лепш — каб за падпрацоўку і добра плацілі.
Гледзячы па тым, як пасярэднікі актыўна запрашалі беларускіх настаўніц збіраць польскія клубніцы ў чэрвені, і які быў ажыятаж — там усё ж плоцяць лепш. Абноўлены кодэкс дазваляе і ездзіць у камандзіроўкі ды выходзіць на працу ў выходныя і святы жанчынам з дзецьмі да трох гадоў.
Раней гэта было забаронена, нават калі жанчына сама выказвала жаданне дадаткова зарабіць, і ёй было з кім пакінуць дзяцей на час працы.
Працяг артыкула чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное