Лица

«Беларусь, прачынайся!» Выкладчыкі Полацкага ўніверсітэту звярнуліся да ўладаў і народу

Яны патрабуюць «свабодных і справядлівых выбараў», «вызвалення нявінна асуджаных і затрыманых», «пакарання злачынстваў супраць чалавечнасці».

Відэаролік выкладчыкі і супрацоўнікі ПГУ даслалі ў рэдакцыю TUT.BY.

— Беларусь — наш агульны дом, і іншага дома мы не маем. Дзяды і бацькі навучылі нас: у доме няма месца хлусні, хамству і гвалту. Гэта — не палітыка, — кажуць выкладчыкі ў звароце. — Гэта — адвечныя законы чалавечай маралі, без якіх немагчыма «людзьмі звацца».

Славутыя землякі — Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Ян Баршчэўскі, Вацлаў Ластоўскі, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін — пакінулі нам запавет: жыві ў любові, жыві па праўдзе, жыві сумленна, барані Беларусь ад зла. Нас многа розных — Беларусь адна. Дзеля Радзімы будзем разам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(30)