Общество
Таццяна жарнасек, «Завтра твоей страны»

Беларусь на парозе новага адраджэння?

Праз паўстагоддзя беларуская мова не толькі будзе адной з дамінуючых у краіне, але і апынецца сярод семідзесяці моў пост-біблейскай традыцыі, лічыць доктар філасофіі і акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюма Ірына Дубянецкая.

Якія падставы ў эксперта для такога прагнозу і ці пагаджаюцца з ёй іншыя спецыялісты?

– Я магу прывесці некалькі дзесяткаў цытат з беларускай літаратуры самых розных перыядаў і аўтараў, у якіх мова будзе асацыявацца са святлом і сімвалізаваць самую высокую духоўную каштоўнасць, – патлумачыла Ірына Дубянецкая на канферэнцыі Лятучага ўніверсітэта «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі». – Гэта выразны факт таго, што беларусы вельмі любяць сваю мову і вельмі хочуць каб яна захавалася.

Ірына Дубянецкая, акадэмічны дырэктар Беларускага клегіюма. Фота: Радыё Свабода

Ірына Дубянецкая звяртае ўвагу, што хоць сёння беларускае грамадства ў асноўным не гаворыць на сваёй мове, але ўсё ж людзі ў большасці выпадкаў называюць яе роднай.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)