Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Беларусь і Расія. У пошуках лепшай долі

Маленькая пухнатая жывёлінка пясец, як вядома, заўсёды падбіраецца незаўважна, прычым з таго боку, з якога яго менш за ўсё чакаеш.

У якасці прыкладу прапаную звярнуцца да праекту стварэння хуткаснай чыгуначнай магістралі паміж Мінскам і Масквой. Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў лічыць праект перспектыўным і ўпэўнены, што пошук інвестараў будзе паспяховым.

Паводле словаў пасла, рэалізацыя праекта павысіць рухомасць працоўных рэсурсаў і адкрые новыя магчымасці для гуманітарнага ўзаемадзеяння ўнутры Саюзнай дзяржавы.

Што, акрамя плюсаў, можа несці ў сабе гуманітарнае ўзаемадзеянне? Цікавае пытанне, але адназначнага адказу на яго гісторыя не дала, бо віды гуманітарнага ўзаемадзеяння бясконца разнастайныя.

Адна з крайнасцяў адлюстраваная на карціне мастака Васіля Сурыкава «Заваяванне Сібіры Ермаком». Паводле аналагічнай схемы развіваліся падзеі на амерыканскім кантыненце пасля таго, як еўрапейцы здолелі істотна «павысіць рухомасць працоўных рэсурсаў» пры дапамозе найноўшых дасягненняў у галіне караблебудавання.

Заявіць, што хуткасная чыгунка прывядзе да аналагічнага выніку, і горад-герой Мінск апануюць перасяленцы з горада-героя Масквы, я б не наважыўся. Хутчэй, мы станем сведкамі ўзмацнення міграцыі ў адваротным кірунку. Пра­цэс гэты ідзе досыць актыўна, нягледзячы на стандартную хуткасць руху цягнікоў.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)