Общество

Бел-чырвона-белыя сцягі ў Віцебску, Гомелі і Мінску (фота)

14 мая, у чарговую гадавіну рэферэндуму, які прывёў да змены дзяржаўнай сімволікі, у юеларускіх гарадах прайшлі адмысловыя акцыі.

У Віцебску на 16-павярховым будынку па вуліцы генерала Белабародава, невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе БелаПАН.

У Гомелі актывісты руху «За свабоду» раздалі кіроўцам аўтамашын і матацыклаў сотні бел-чырвона-белых стужак. Іх завязвалі на аўтамабільных антэнах і рулях матацыклаў, перадае Радыё Свабода.

– Такім чынам мы адзначылі сумную гадавіну антыканстутыцыйнага рэферэндуму 1995 году, які быў ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам. У выніку нацыянальныя бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня былі замененыя ў якасьці дзяржаўных на крыху зьмененыя савецкія, а беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, — кажа актывістка руху Галіна Краўчанка.

У Мінску маладафронтаўцы вывесілі нацыянальны сцяг на Нямізе, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)