Бел-чырвона-белы сьцяг над Клецкам

Як і падчас Эўрапейскага маршу, гэтак і 4 лістапада ў цэнтры Клецку ў 13.00 быў узьняты 2-мэтровы беларускі нацыянальны сьцяг. Паведамленьне пра гэта даслаў з Клецку Сяргей Панамароў.

“Шматлікія арганізатары мітынгаў і пікетаў ня могуць дамовіцца і сабраць народ. Лябедзькі, Івашкевічы, Калякіны ... піяраць сябе і адпрацоўваюць сваё вечнае “эвалюцыйнае” існаваньне. У кожным кутку Беларусі трэба ладзіць публічныя акцыі па меры магчымасьці, каб на пэрыфэрыі таксама ведалі што такое Сацыяльны або Эўрапейскі маршы”, — піша ў лісьце электроннай поштай Сяргей Панамароў з Клецку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)