Бейонсі Ноўлз

Папулярная амерыканская спявачка Бейонсі Ноўлз вядомая не толькі сваімі выдатнымі вакальнымі дадзенымі, але і шыкоўнымі формамі. Нядаўна амерыканскі часопіс In Touch па выніках апытання сваіх чытачоў прызнаў “салодкагалосую шакаладку” ўладальніцай “самага лепшага зада ў Галівудзе”. У гэтай намінацыі Бейонсі ўдалося абысці нават сексапільную Джэсіку Сімпсан і спакушальную Сальму Хайек.

Трэба думаць, рэжысёр Сафія Копала мела рацыю, калі запрашала поп-зорку на ролю ў фільме па рамане Сары Уотэрс, дзе Бейонсі павінна сыграць палюбоўніцу спявачкі мюзік-хола. Нягледзячы на шматлікую колькасць сцэн у ложку, Ноўлз з задавальненнем прыняла гэтую прапанову.

А вось бойфрэнд спявачкі рэпер Джэй Зі, здаецца, не прыйшоў ад гэтага ў захапленне — вяселле, якое меркавалася яшчэ на восень, адкладзена на няпэўны тэрмін.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)