«Баязлівыя чыноўнікі навязалі сцягу карункі… з жаночай спадніцы»
23 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння натхнёнага песняра маладосці, песняра і веры, і вернасці, і вечнасці, і «любві да ўсяго, што ў народзе сваім і ў сваёй Беларусі» Пімена Панчанкі.

Паэт Анатоль Вярцінскі абнародаваў у «Новым часе» ліст, які яму даслаў Пімен Панчанка больш за чвэрць стагоддзя таму. У прыватнасці, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы згадаў пра сцяг БССР:
«Некалі баязлівыя чыноўнікі, замест белага колеру, навязалі сцягу карункі… з жаночай спадніцы. З цягам часу забыліся, прывыклі, цяпер не ведаем. А ў мой час, памятаю, з нашага сцягу смяяліся: ну і сімвал: карункі!»
Цалкам ліст чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное