Бартосік, Сімбіроў і яшчэ 15 чалавек затрыманыя

Барды Зьміцер Бартоскі і Ігар Сімбіроў затрыманыя пад Менскам. Яны давалі прыватны канцэрт.

Адна з удзельніцаў сустрэчы паведаміла, што міліцыянты ніяк не аргумэнтуюць затрыманьне. Ва ўсіх бяруць адбіткі пальцаў і адпускаюць, сказала яна.

Пад Менскам ля станцыі «Зялёная» затрыманыя ўдзельнікі сустрэчы зь беларускімі бардамі Зьмітром Бартосікам і Ігарам Сімбіровым.

Самі музыкі і яшчэ прынамсі 15 чалавек цяпер знаходзяцца ў міліцыі Ждановічаў.

Ігар Сімбіроў паведаміў праз тэлефон, што яго завялі ў асобны кабінэт.

Сімбіроў выйшаў на волю пасьля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту 6 траўня.

Вырак судзьдзі Кастрычніцкага суду Менску Натальлі Пратасавіцкай актывіст адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

Як паведаміў па вызваленьні Ігар Сімбіроў, першыя тры дні няволі ён трымаў галадоўку супраць незаконнага, як ён заяўляе, зьняволеньня. Пасьля пагаршэньня стану здароўя спыніў яе. За ўвесь час арышту, цьвердзіць Сімбіроў, з волі ён атрымліваў перадачы толькі ад свайго калегі музыкі Зьмітра Бартосіка, які яго адзін і сустрэў ля ізалятара.

Ігара Сімбірова затрымалі на Менскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Праз тэлефон з пастарунку ён паведаміў, што пры затрыманьні яго зьбілі. Міліцыянты склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Сімбірова зьвінавацілі ў дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі. За гэта і асудзілі. Вестку пра галадоўку Сімбірова ў няволі паведаў вызвалены з ізалятару мужчына 29 красавіка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)