Баршчэўскі і Івашкевіч блакіраваны міліцыянтамі
Страшыню Партыі БНР Лявона Баршчэўскага і ягонага намесніка Віктара Івашкевіча пільнуюць міліцыянты. Ужо некалькі гадзін палітык не могуць выйсці з кватэры па вуліцы Чырвонай, 21.
— Мы бачылі, як каля пад’езду спынілася іншамарка з таніраванымі вокнамі, — расказаў “Салідарнасці” Віктар Івашкевіч. — Праз апушчанае шкло было заўважна, што ўнутры знаходзяцца людзі ў міліцэйскай форме. Думаю, што нас такім чынам збіраюцца ізаляваць напярэдадні акцыі з нагоды 90-й гадавіны абвяшчэння БНР.
Віктар Івашкевіч заклікаў журналістаў прыйсці на Чырвоную, 21 у 17.30.
— Мы хочам, каб у выніку нашага затрымання прадстаўнікі СМІ зафіксавалі, што мы ніякія не хуліганы, — адзначае намеснік старшыні партыі. — Магчыма, наяўнасць журналістаў увогуле адаб’е ў міліцыянтаў жаданне нас арыштоўваць.
Між тым стала вядома, што затрыманы яшчэ адзін актывіст партыі Франак Вячорка. Як перадае прэс-служба, яго схапілі каля сядзібы Партыі БНФ, на ганку кафэ “Место встречи”, пасадзілі ў машыну і звезлі ў невядомым накірунку.
Пазней стала вядома, што малады чалавек дастаўлены ў следчае ўпраўленне папярэдняга расследвання ГУУС Мінгарвыканкама. Яго дапытваюць у якасці сведкі пра падзеі 10 студзеня, калі індывідуальныя прадпрымальнікі арганізавалі ў сталіцы несанкцыянаваную акцыю пратэсту.
Раней Вячорка быў выкліканы ў ваенкамат акурат на 18 гадзін 25 сакавіка, калі мае пачацца святочная акцыя.
Читайте еще
Избранное