Политика

Бародка зрабіў заяву ў сувязі з сытуацыяй, якая склалася вакол Беларускага Дому ў Варшаве

Адзін з заснавальнікаў Беларускага Дому ў Варшаве Зьміцер Бародка распаўсюдзіў заяву.

“У сувязі з сытуацыяй, якая склалася вакол Беларускага Дому ў Варшаве і дзеля захаваньня празрыстасці, паразуменьня і еднасьці грамадзкіх сіл Беларусі і па-за яе межамі прапаную:

– аб'яднаць высілкі па развіцьцю Беларускага Дому ў Варшаве як пляцоўкі ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі.

– дзеля гэтага запрасіць у Раду Беларускага Дому ў Варшаве прадстаўнікоў усіх найбольш уплывовых палітычных сіл, прадстаўленых як у Беларусі, так і па-за межамі краіны.

Мяркую, гэта дапаможа не адхіліцца нам ад заяўленых пры стварэньні Беларускага Дому ў Варшаве місіі, мэты і задач.

Галоўнае ў сённяшняй сытуацыі – гэта захаваць канцэпцыю кансалідацыі ўсіх сіл, якія змагаюцца за волю, дэмакратыю і незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Беларускі Дом павінен быць месцам для сумеснай працы ўсіх беларусаў за мяжой ў выгнаньні”.

Праблемы ў Беларускага Дому могуць узьнікнуць у зьвязку з канфліктам паміж былым кандыдат у прэзідэнты Андрэям Саньнікавым, які зараз знаходзіцца на эміграцыі, і Зьміцерам Бародкам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)