Общество
intex-press, фота ВКонтакте

Баранавіцкія падлеткі клаліся на зямлю ў цэнтры горада, каб здзівіць мінакоў

Планкінг - флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах .

Кампанія школьнікаў зладзіла ў Баранавічах так званы «планкінг» – флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах. У дэбютнай акцыі пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход. Як патлумачыў «ІР» адзін з удзельнікаў акцыі, школьнік Саша, такім чынам ён і яго сябры хацелі ўразіць гараджан.

– Цяпер модныя рознага кшталту флэшмобы — абліванне вадою, яшчэ штосьці. Таму людзі прызвычаіліся і здзівіць іх нечым вельмі складана. Але мы паспрабавалі і ў нас атрымалася — мінакі смяяліся, і некаторыя прапаноўвалі легчы побач з намі. Думаю, што ў будучыні прыдумаем штосьці новае і больш эпатажнае, – сказаў Саша.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)