Баранавіцкі БРСМ далучыў Беласток да Беларусі

На мапе, якая размешчана на стыкерах і майках арганізацыі, межы Беларусі не адпавядаюць рэчаіснасці.

Стыкер БРСМ БарДУ. Фото: Дзмітрый Макарэвіч

У рукі журналістаў «ІР» трапілі стыкеры, якія распаўсюджвае БРСМ Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На іх намалявана чырвонае сэрца, якое аб'ядноўвае ў сабе герб БарДУ, БРСМ і мапу Беларусі. Заходняя мяжа нашай краіны пры гэтым аднесена значна далей – згодна з уяўленнем аўтара, некаторая частка Польшчы разам з Беластокам знаходзіцца ў Беларусі.

Мапа Беларусі

На мой погляд, межы на выяве вельмі блізкія да сапраўдных, – пракаментаваў сітуацыю сакратар БРСМ БарДУ Віктар Горбач, – раней мы памылкі не заўважалі.

Прадстаўнік арганізацыі запэўніў журналістаў «ІР», што больш ляпаў яго аднадумцы дапускаць не будуць і пераробяць дызайн атрыбутыкі.

Карта Беларускай ССР 1940 года