Бамбола Рамона

Дзякуючы свайму бюсту пятага памеру і неверагодна доўгім нагам, італьянская мадэль і актрыса Бамбола Рамона (ці лялька Рамона) з кожным днём набірае ўсё большую папулярнасць ад Еўропы да Амерыкі. Прыцягнуць мужчынскую аўдыторыю сваімі багатымі адметнасцямі прыгажуня спрабуе і ў папулярным сёння ў Італіі тэлешоу, вядучай якога яна з’яўляецца.

Рамона сцвярджае, што распрануцца перад камерай для яе цалкам натуральна, хаця гэта і не азначае, што яна легкадумная. Магчыма і так, толькі чамусьці ні з адным са сваіх кавалераў прыгажуня не сутракалася больш за месяц.