Бай Лінг

Нягледзячы на такую мініяцюрную знешнасць, кітайская актрыса Бай Лінг — сапраўдны воін і ў прамым і ў пераносным сэнсе. Тры гады ёй давялося праслужыць у Народнай Вызваленчай арміі ў Цібеце, пасля чаго Лінг перабралася на тэатральныя падмосткі. Перш чым падацца ў Галівуд, актрыса знялася ў некалькіх кітайкіх фільмах і выступіла ў якасці вядучай на тэлебачанні. Ходзяць чуткі, што пакінуць радзіму яе вымусіў канфлікт з мясцовымі ўладамі.

Як бы там ні было, але, пераехаўшы ў ЗША, Бай Лінг не засталася без працы. Яна знялася ў культавым фільме “Варона”, у стужках “Дзікі-дзікі Захад”, “Таксі 3”, у сцэне “Зорных войнах: Эпізод ІІІ”. Праўда, з апошняй яе роля была выкінута рэдактарамі — як сцвярджае сама актрыса, па прычыне з’яўлення ў Playboy яе правакацыйных здымкаў і шчырага інтэрв’ю, у якім Бай Лінг расказала пра свае бісексуальныя схільнасці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)