Багданкевіч заклікае ўрад на газпромаўскія грошы пабудаваць АЭС

Былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч параіў ураду, як выкарыстаць 2,5 мільярда даляраў, якія “Газпром” заплаціць за 50% акцыяў “Белтрансгазу”.

(Багданкевіч: ) “Вось ёсьць два з паловай мільярда за “Белтрансгаз”. За іх можна пабудаваць дадатковы цэх на Смаленскай АЭС”.

Урэшце, Багданкевіч лічыць, што можна ствараць і сваю АЭС: “Гэта вялікая сума — і не праядаць яе, не пакрываць стратныя прадпрыемствы, а рабіць рэформы”.

Спадар Багданкевіч зазначае, што зь цяперашняй эканамічнай сытуацыі ёсьць выйсьце:

(Багданкевіч: ) “Прыцягваць інвэстыцыі, і такім шляхам можам усё перакрыць. Што мы — ня можам атрымаць 2 мільярды інвэстыцыяў, калі б пачаліся рэформы? Можам, але для гэтага трэба замяніць Лукашэнку і ўрад”.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)