Бацька Міколы Статкевіча з`ехаў ва Украіну

Бацька Мікалая Статкевіча Віктар Паўлавіч з’ехаў з Баранавічаў ва Украіну да свайго сына. Жыхары Баранавічаў штотыдзень наведвалі Віктара Паўлавіча. Дапамагалі яму па дому, падтрымлівалі пажылога чалавека.

Паводле праваабаронцы Сяргея Гоўшы, падчас апошняга наведвання бацькі палітыка высветлілі, што яго няма дома і ён пераехаў да родных у суседнюю краіну: «Віктар Паўлавіч перажываў вельмі за свайго сына Мікалая. Не раз казаў, што, магчыма, і не пабачыць яго. А што да пераезду, то, зразумела, пажылому чалавеку вельмі цяжка тут знаходзіцца. Магчыма, яму будзе там сапраўды спакайней».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)