Bacharevič not dead
Альгерд Бахарэвіч рэінкарнаваў «Правакацыю» і вярнуў Мінску тыя 90-я.
4 лістапада ўвечары ў мінскім клубе «Графіці» на сцэну выйшаў панк Бахарэвіч. Не літаратар, а музыка. Той Бахарэвіч, які роў у 90-я пра «Квітней, мая Быдляндыя» і «Карычневае». Літаратар рэінкарнаваў сваю даўнюю плынь — гаражны панк-рок. Гэта ўсё — дзеля адзінага (пакуль што) выступу ў мінскім андэграундным клубе.
Першай кампазіцыяй, якую выканала абноўленая «Правакацыя», быў маніфест-гімн на кампазіцыю Iggy Pop— «I wanna Be Your Dog». Бахарэвіч сказаў, што з тых часоў «у ва ўсіх выраслі жываты і мацаць іх, часам, бывае прыемна…»
Мы, памятаючы эстэтыку 90-х, вырашылі зрабіць фотарэпартаж у стылі тых часоў — чорна-белыя здымкі з высокім кантрастам і «шумам». Глядзіце i зайздросце што вас там не было…
«Правака́цыя» — беларускі панк-рок-гурт, які існаваў у 90-х гадах XX стагодздзя. Заснавальнікам і лідарам гурту быў Альгерд Бахарэвіч, які пісаў тэксты песень і з'яўляўся вакалістам. Тэксты песень маюць найперш іранічна-палітычны характар і ўяўляюць з сябе своеасаблівы творчы пратэст.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное