Лица

Бабарыка: «Каб быць цікавым, трэба быць часткай агульнай еўрапейскай культуры»

«Малую падарожную кніжку» можна пабачыць у Вільні на выставе «Шляхамі Скарыны з Белгазпрамбанкам», якая адкрылася 4 траўня ў Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Выстава прымеркавана да 500-годдзя выдання Скарынам першай друкаванай кнігі, паведамляе vilnia-by.com.

«Малая падарожная кніжка», надрукаваная Францыскам Скарынам у Вільні каля 1522 года, лічыцца першай кнігай, выдадзенай на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. У свеце вядомыя толькі 23 экзэмпляры кнігі, адзін з іх цяпер ёсць і ў Беларусі — у карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».

Старажытны экзэмпляр выпадкова знайшоў на адным з маскоўскіх кніжных развалаў мясцовы антыквар. Пасля кніга трапіла ў прыватную калекцыю ў Мінску. Уладальнік прыватнай калекцыі звярнуўся ў «Белгазпрамбанк» з прапановай выкупіць «Малую падарожную кніжку». Імя прадаўца, як і сума, за якую банк набыў гістарычную рэліквію, не разгалошваецца.

Вільня — першы горад, дзе адкрылася выстава «Шляхамі Скарыны з Белгазпрамбанкам». Пасля закрыцця выставы экспанаты адправяцца ў іншыя гарады, звязаныя з імем Скарыны, — Кракаў, Прагу, Падую, Полацк.

«Мэта нашага культурніцкага праекта — пакрэсліць непарыўную сувязь паміж еўрапейскімі дзяржавамі. У 16 стагоддзі каб быць цікавым трэба было быць часткай агульнай еўрапейскай культуры — гэта ж застаецца актуальным і сёння», — сказаў старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка.

Бабарико: «Когда на самом верху слышу, что стратегия в Беларуси чего-то сохранить, думаю: «Мы медленно умираем»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)