Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Азбука паліталогіі. З гісторыі сучаснай дзяржавы, якая не хоча быць сучаснай

Дзяржава, згодна з Марксам, не выказвае інтарэсаў грамадства, а сама іх прадукуе. Але барадаты класік жыў у XIX стагоддзі. Таму механічна пераносіць яго ўяўленні пра дзяржаву і бюракратыю ў XXI стагоддзе было б некарэктна.

Аднак не варта кідацца і ў процілеглую крайнасць ды ўсе сучасныя дзяржавы (СД) лічыць... сучаснымі дзяржавамі. Пры гэтым адрозніць адны дзяржавы ад іншых не асабліва складана.

Гадамі праціраць штаны ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях для гэтага не трэба. СД, у адрозненне ад сваіх несучасных калег (несучасных дзяржаў — НД), — адкрытыя дзяржавы.

Яны не перашкаджаюць зразумець усім ахвотным, як яны ўладкаваныя. Ідзі і глядзі, якое кола за якое чапляецца пры выпрацоўцы рашэнняў.

Развіццё інстытута дзяржавы паслядоўна рухаецца ад прынцыпу «дзяржава — гэта я» да прынцыпу «адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту з’яўляецца народ».

Другі прынцып бюракратыю не адмяняе, але ён пазбаўляе яе магчымасці (не блытаць з жаданнем!) ператвараць дзяржаву ў інструмент для дасягнення ўласных мэт.

У дзяржаў, выбудаваных згодна з другім (сучасным) прынцыпам, няма і не можа быць уласных інтарэсаў і мэт, што і дазваляе адрозніць СД ад НД.

Прасцей за ўсё гэта зрабіць, калі прааналізаваць ступень празрыстасці працэдуры падліку галасоў на выбарах. Запісвацца ў назіральнікі для гэтага не абавязкова, бо лепшага спосабу кантролю, чым магчымасці любому кандыдату бесперашкодна ўключаць свайго прадстаўніка ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, ніхто яшчэ не прыдумаў.

Калі кожны кандыдат на практыцы такой магчымасцю валодае, то няма патрэбы ва ўсіх іншых гарантыях сумленнага падліку галасоў.

Сумленны падлік галасоў — гэта абавязковая, але далёка не адзіная ўмова адпаведнасці выбараў сучасным патрабаванням. Аднак яе невыкананне не азначае нізкай якасці выбараў, гэта сведчыць пра адсутнасць выбараў як такіх.

Пры гэтым робяцца бессэнсоўнымі не толькі спрэчкі на тэму «адпавядаюць — не адпавядаюць», але і ўсе іншыя заявы з боку дзяржавы. Як казаў Казьма Пруткоў, «калі зманіў аднойчы — хто табе паверыць?»

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)