Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Ахвяры «мядовага месяца дыктатараў»

На працягу міжваеннага дваццацігоддзя Савецкі Саюз рыхтаваўся да вайны супраць «капіталістычнага свету». Найбольш верагодным праціўнікам у будучым супрацьстаянні лічылася Польшча. У Крамлі памяталі паразу Чырвонай Арміі, атрыманую пад Варшавай у 1920 годзе, і хацелі рэваншу. Зручны момант прыйшоў у 1939 годзе.

Чырвонаармеец дапытвае польскага афіцэра

1 верасня Гітлер распачаў Другую сусветную вайну, але, насуперак чаканням нацыстаў, СССР не кінуў свае войскі супраць Польшчы. Толькі тады, калі Сталін зразумеў, што Францыя і Вялікабрытанія не збіраюцца весці супраць немцаў актыўных баявых дзеянняў, калі ўбачыў, што лёс Другой Рэчы Паспалітай перадвызначаны, тады савецкі дыктатар вырашыў «падаць руку дапамогі братам беларусам і ўкраінцам».

Лагеры для «класавых ворагаў»

Ужо 17 верасня 1939 года Лаўрэнцій Берыя накіраваў «прэм’еру» Вячаславу Молатаву нататку, у якой «прасіў» стварыць у памежнай, а па сутнасці, прыфрантавой з Польшчай паласе восем прыёмных пунктаў для вайсковапалонных і два лагеры-размеркавальнікі ў Казельску (для БССР) і Пуціўлі (для УССР). Пункты канцэнтрацыі палонных польскіх жаўнераў, афіцэраў і паліцыянтаў на тэрыторыі савецкай Беларусі арганізоўваліся ў Жыткавічах, Стоўбцах, Цімкавічах, Арахоўна, Радашковічах.

Ахоўваць палонных павінны былі канвойныя войскі НКУС, якія, у сувязі з «вызвольным паходам» адмабілізавалі і перавялі на палажэнне вайсковага часу.

Да лініі дзяржаўнай мяжы палонных польскіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў Дзяржаўнай паліцыі павінны былі суправаджаць «спецыяльныя каманды», вылучаныя са стралковых ротаў і кавалерыйскіх эскадронаў. Аднак часцей за ўсё калоны, якія рухаліся ў зборныя пункты, ахоўвалі савецкія памежнікі.

Працяг артыкула чытайце тут.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.7(6)