Скандалы
Міхаліна Мятлік, Новы час

Ахоўнік рэстарана ля Курапат напаў на актывістаў

7 ліпеня варту ў Курапатах арганізоўвала «Еўрапейская Беларусь». Нягледзячы на зняволенне актыўных абаронцаў і сяброў арганізацыі Вольгі Мікалайчык і Максіма Вінярскага, вахта працягваецца.

Дзень выдаўся багатым на падзеі: правакацыі супраць абаронцаў узмацняюцца, а ахова рэстарана ўжывае сілу. 7 ліпеня ў рэстаран спрабавала праехаць больш за 10 машын. «Еўрапейская Беларусь» прытрымліваецца тактыкі «не пускаць», таму большасці кліентаў, супрацоўнікаў і партнёраў установы давялося заходзіць у яе пешкі, рукамі пераносіць каробкі з грузам.

Даволі агрэсіўна паводзіў сябе ахоўнік рэстарана Дзіма-Вадзім, удзень нават адбылася бойка з актывістамі.

Відэа глядзіце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)