Общество
Eolonir

Аўтазакі ў дзень перамогі ды прэзерватывы з вокнаў

Беларуская блёгасфэра — гэта прыблізна 90 адсоткаў людзей, якім такое адчуваньне, што няма чаго рабіць у рэальным сьвеце, і прыблізна 10 адсоткаў тых, для каго блёгі — гэта палігон для творчасьці. Гэтым тыдням дамінавала менавіта першая катэгорыя.

Беларуская блёгасфэра — гэта прыблізна 90 адсоткаў людзей, якім такое адчуваньне, што няма чаго рабіць у рэальным сьвеце, і прыблізна 10 адсоткаў тых, для каго блёгі — гэта палігон для творчасьці. Гэтым тыдням дамінавала менавіта першая катэгорыя.

Я меркаваў, што на першым месцы паводле папулярнасьці будуць звароты да прасунутае грамадзкасьці што да пошуку шляху з кропкі А ў кропку Б у цяжкіх жыцьцёвых сітуацыях. Але, калі я ўбачыў заклік ананімнае карыстальніцы minsk_by да мужчын ня выкідаць прэзерватывы з вокнаў (45 камэнтароў), то ў момант адчуў, што ўсё становіцца на свае месцы. Ну ня можа быць такога, каб у сьвеце, дзе першым словам у пашуковіках стаіць сэкс ды іжэ зь ім, беларуская блёгасфэра вылучалася сваёй падкрэсьленаю цнатлівасьцю ды сканцэнтраванасьцю на палітыцы! Так, і мы нармалёвыя людзі.

Але не пасьпеў я ачомацца ад свайго посьпеху, як умомант патрапіў на пытаньне, якое мне сапсавала настрой. Карыстальнік aliaksei згадваў, што пабачыў на дзень перамогі у цэнтры тыя самыя каробачкі — аўтазакі, якія з’яўляюцца мабыць той самай замоваю, што трымае ўвесь ўвесь МАЗ на плаву. І яшчэ той жа aliaksei распавёў, як тады, калі ён толькі ўзьняў камэру, каб засняць галоўнае “эмо” краіны на чале парад, да яго падышлі Гбшнікі.

Размова была доўгаю, але не зьмястоўнаю. ГБшнік адвёў спадара aliaksei да нейкага вялікага дзядзькі, які вылучаўся ня надта арыгінальным значакам БРСМ. Той запытаў у aliaksei, ці той ёсьць акрэдытаваным журналістам ды на каго працуе. Калі тыя нарэшце разышліся, галоўнае “эмо” краіны зьнікла ў натоўпе.

Наогул, 9 траўня ў цэнтры кожныя дваццаць мэтраў стаялі хлопчыкі па дваццаць пяць прыблізна год, апранутыя ў аднастайныя чорныя курткі. Праезжая частка была адкрытая для прахода, але тыя, мабыць, рыхтаваліся ды таго, што аднекуль узьнікне натоўп апазыцыі ды ў момант задушыць адданых прыхільнікаў, якія гойсалі паўсюль з чырвона-зялёнымі сьцягамі.

Адзін з карыстальнікаў minsk_by прыгадвае, што днямі таму бачыў у “сотцы” некалькіх чалавек, год па дваццаць, ў камуфляжы, берцах ды са значакамі БРСМ на берэтках. Гэта былі так званыя дружыньнікі. Кажуць, што іх пакуль няшмат, але БРСМаўцы меюцца павялічыць колькасьць такіх дружынаў ды заахвочваюць сяброў арганізацыі ісьці туды звычайнымі ільготамі. Вось куды ідуць Вашыя ільготы, ветэраны ды студэнты! На падтрымку чарговага падразьдзяленьню, малых дапаможнікаў АМАПу, зазначыў у камэнтарах адзін ананімны карыстальнік minsk_by.

Яшчэ адна кропка погляду на дзень перамогі — ant1killer:

Раней ніколі пра гэта не разважаў... чаму менавіта 9 траўня? Савецкі сцяг над рэйхстагам быў падняты 30 красавіка, капітуляцыя была прынята 8 траўня, чаму ж тады мы святкуем 9? Адзінае, што адбылося 9га, гэта тое, што акт капітуляцыі патрапіў у Маскву. Дык няхай расейцы і святкуюць дзевятага, калі ім гэта патрэбна. Мая ўласная думка — гэта павінна быць сьвята ветэранаў, тых, хто ўдзельнічаў у вайне, а не дзяржаўнае свята. Дзень Сісадміна не з'яўляецца ж дзяржаўным сьвятам ;)

І наконт фашызму... некаторыя кажуць, што гэта дзень перамогі над фашызмам. Я б сказаў "Над Гітлераўскім фашызмам". Паглядзім, што будзе сення ў Эстоніі, і як будуць святкаваць эстонскія фашысты (упэўнены, што будуць ахвяры, і няхай потым хто-небудзь скажа, што фашызму няма). Фашызм ёсць і ў Расіі, і ў нашай краіне таксама. І фашызм падтрымліваецца нашымі ўладамі.

Рэакцыя на гэты пост была досыць адназначная. Маўляў, эстонцы не фашысты.

Блёгасфэра падзеленая. У беларускім ЖЖ засталося вельмі мала людзей, гатовых абараняць сталінскае ўспрыяцьце вайны. Перамога над фашызмам на думку блёгераў, якія маюць уласную пазыцыю, засталася перамогаю, аднак паралельна Другая Сусьветная ўспрымаецца больш і больш як трагедыя. Трагедыя, у якую сьвет абрынулі два брата па крыві, Гітлер ды Сталін. І сказаць пра гэта ў ЖЖ ужо зараз ня значыць атрымаць на галаву вёдры віртуальных памыяў.

— Почему в белорусском и российском телеэфире в последнее время так много стало войны, которая закончилась 60 лет назад? Почему вместо того чтобы совершать новые подвиги, нам постоянно напоминают о старых?

— Ваше и наше государство, как когда-то СССР, используют эту войну в своих пропагандистских целях. Эта война действительно была ужасная, кровавая, ее не забудут те, кто жил в то время. Но есть другие поколения, другие жизни и, к сожалению, другие войны. Людям, которые пережили Афганистан или Чечню, странно слышать об ужасах второй мировой. Для них Афган и Чечня не менее страшны, чем блокада Ленинграда или Курская битва. Для многих Чечня закончилась так же плачевно, как для ветеранов вторая мировая. Многие погибли, другие остались калеками. Но об их войнах не вспоминают. Реальные, насущные проблемы жизни закрываются воспоминаниями о Великой Отечественной. Ее используют и используют, с каждым годом придумывают все новые политические и социальные применения празднику 9 Мая. Безусловно, не стоит забывать о 60-летии Победы 1945г. Но не стоит забывать и войне 1812г., и о первой мировой тоже не стоит забывать. И про Афган и Чечню вспоминать хотя бы изредка…

http://mborg.livejournal.com/104933.html?mode=reply

Мяне больш за ўсё ўразілі аўтазакі. Няўжо старыя людзі, у якіх улады збіраюцца забраць тыя пазасталыя жабрачыя ільготы, ня бачаць, у якае дзяржаве яны жывуць?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)