Общество

Аўтазакі ў цэнтры Менску на Дзень Волі

Цягам 25 сакавіка ў цэнтры Менску стаяць аўтазакі, вуліцы патрулююць супрацоўнікі праваахоўных органаў у форме і ў цывільным, паведамляе Радыё Свабода.

Аўтазакі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску

На Кастрычніцкай плошчы Менску аўтазакі стаяць за стэндам з дзяржаўнымі сьцягамі. Плошчу патрулююць супрацоўнікі АМАП і мужчыны ў цывільным з рацыямі.

Як напісаў чытач Свабоды Іларыён Трусаў, ля будынку на Валадарскага, 9, дзе была абвешчаная незалежнасьць БНР, стаяць «два аўтазакі, супрацоўнікі АМАП і мікрааўтобус». Паводле Трусава, чалавек у цывільным зь мікрааўтобуса здымае тых, хто прыносіць кветкі да будынку.

Аўтазакі ля дому на Валадарскага, 9, дзе была абвешчана незалежнасьць БНР

«Пасьля таго, як я пакінуў кветкі, падышоў «чырвоны бэрэт» і забраў нашыя кветкі», — напісаў Трусаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(21)