Скандалы
Алег Грузьдзіловіч, «Радыё Свабода»

Аўтара «мусарка» Івана Амельчанку асудзілі яшчэ на 10 сутак

Аўтара пляката «Мусарок» менчука Івана Амельчанку Маскоўскі суд Менску асудзіў яшчэ на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамілі сваякі і сябры Івана Амельчанкі, якія знаходзяцца ў Маскоўскім судзе.

— На сам працэс нікога не пусьцілі, нават маці. Прызналі вінаватым у брыдкаслоўі і зноў далі арышт, гэтым разам на 10 сутак. Усё як па трафарэце. Мы бачылі Івана, калі яго выводзілі зь міліцэйскага «бобіка» — схуднелы, але трымаецца добра. Сказаў, што абыходзіліся зь ім нармальна, — паведаміла «Свабодзе» грамадзкая актывістка Марыя Крот.

Іван Амельчанка быў пакараны на 15 сутак пасьля таго, як падчас Чарнобыльскага шляху ў красавіку трымаў у руках плякат «Мусарок», дзе стрэлка паказвала ў бок міліцыянта, які здымаў шэсьце на відэа. На актывіста некалькі дзён палявалі міліцыянты, але так і не знайшлі. У міліцыю Іван Амельчанка прыйшоў сам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)