Аўрыл Лавін

Вядомая канадская спявачка Аўрыл Лавін зноў аказалася ў цэнтры скандалу. На гэты раз яе абвінавачваюць у плагіяце. Удзельнік групы The Rubinoos Томі Данбар і яго суаўтар Джэймс Генгвер падалі на спяваку ў суд. Яны лічыць, што яе песня Girlfriend, якой адкрываецца апошні альбом Лавін, з’яўляецца капіяй трэку I Wanna Be Your Boyfriend, запісанага The Rubinoos у 1979 годзе. Дарэчы, самой Аўрыл тады і на свеце не было — яна нарадзілася толькі ў 1984-м.

Гэта не парашкаджае музыкантам патрабаваць справядлівасці, тым больш што ўзгаданы трэк Лавін лічыцца найбольш паспяховым з камерцыйнага пункту гледжання. Песня дабралася да першага радку чарта Billboard Hot 100. Цяпер лёс песні будзе вырашаць суд.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)