Комментарии
Дзмітры Галко, «Новы час»

«Асуджэнне Руслана — глабальнае глупства»

Справа Руслана Мірзоева ўнікальная для Беларусі — упершыню да арышту асуджаны чалавек за выказванне ў інтэрнэце, зробленае ў форме аматарскага відэа.

Асуджаны па артыкуле 17.1 КаАП, які даўно ўжо выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах. Прычым у яго выпадку пракуратура нечакана прызнала, што сапраўднай прычынай была зусім не лаянка.

«Новы Час» папрасіў вядомых блогераў пракаментаваць гэты прэцэдэнт. Бо Руслан Мірзоеў пацярпеў менавіта ў якасці блогера, атрымаўшы за сваё асабістае меркаванне і бачанне рэчаіснасці тыднёвую «пуцёўку» на Акрэсціна.

Віктар Марціновіч, намеснік галоўнага рэдактара «Белгазеты», пісьменнік:

— Мне здаецца, што асуджэнне Руслана — глабальнае глупства. Я не буду зараз чапаць юрыдычны аспект, усі гэтыя гранічна дзіўныя фармулёўкі пра "а насамрэч не за гэта", а таксама таго, ці можна ў прынцыпе чалавека караць за мат у інтэрнэце, дзе мацюкаюцца ўсё. Па факце мы маем адміністрацыйны арышт на 7 сутак для чалавека, які імкліва становіцца інтэрнэт-зоркай.

Ці зменшыць гэта яму папулярнасць? Відавочна, не! Ці стане ён яшчэ больш вядомым? Відавочна, так! Ужо стаў!

Цалкам артыкул чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)