Астравецкі шлях у Заслаўі сабраў 15 чалавек. Фотафакт
26 траўня прайшла акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС.
Арганізатарамі акцыі выступлі Беларуская партыя «Зялёныя», БХД, рух салідарнасьці «Разам».
Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, на акцыю сабралася 15 чалавек. іСярод іх палітыкі і актывісты дэмакратычных арганізацый зь Менску, жыхары Радашковічаў і Маладэчна.
Круглы стол падчас «Астравецкага шляху» у Заслаўі
Прамоцыі «Астравецкага шляху» у Заслаўі сярод мясцовых жыхароў не было, сказаў Кучук. Арганізатары ня ведалі ці будзе дазвол на акцыю і вырашылі не заклікаць людзей на несанкцыяванае мерапрыемства, удзел у якім — адміністрацыйнае правапарушэньне. На наступных акцыях «Астравецкага шляху» арганізатары чакаюць убачыць больш мясцовых жыхароў.
10 траўня ў Заслаўскі гарвыканкам падалі заяўку на правядзеньне вулічнай акцыі супрацьатамнай тэматыкі. 18 траўня арганізатары атрымалі адказ, што рашэньне аб дазволе мусіць прымаць Менскі райвыканкам, які забараніў «фактычнае» правядзеньне вулічнай акцыі.
Пасьля забароны акцыі Менскім райвыканкамам арганізатары адмовіліся ад правядзеньня вулічнай акцыі. Яныы правялі экскурсію па горадзе, круглы стол і збор подпісаў супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Нагадаем, што правядзеньне Астравецкага шляху было анансавана падчас вулічнай акцыі 26 красавіка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное