«Асобны атрад»: калекцыя адзення, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР

Дызайнеры брэнду HONAR Карына Адзесенка і Павел Доўнар паклалі ў аснову новай серыі адзення візуальную спадчыну Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тут можна ўбачыць і карту рэспублікі, і ўстаўную грамату, і марку з пагоняй. Сімволіка рэспублікі гарманічна аб’яднана з сучаснымі формамі і характэрнымі брэнду мінімалістычнымі акцэнтамі. Прадстаўлены мадэлі для мужчын і жанчын: джэмперы, кашулі, нагавіцы, сукенкі і нават паліто.

Заснавальнік брэнда HONAR Павел Доўнар: «Мы не маглі абмінуць такую значную для беларускага народу падзею — абвяшчэнне незалежнасці БНР. Лічу, што без гэтай ініцыятывы мы сёння не мелі б сваёй уласнай дзяржавы. І дзіўна выглядае пасіўная пазіцыя кіраўніцтва сучаснай Беларусі ў справе святкавання гэтага юблілею. Застаецца спадзявацца толькі на ўласнае жаданне неабыякавых людзей! І хочацца папрасіць беларусаў аб’яднацца вакол гэтай даты і ствараць разнастайныя ініцыятывы, запукаць праекты, рэалізоваўць крэатыўныя ідэі да стагоддзя БНР!»

Набыць новую калекцыю можна з 16 лютага праз фірмовую інтэрнэт-краму honar.by з дастаўкай у любы куток свету!

Інфармацыя пра брэнд:

Брэнд адзення HONAR створаны ў 2013 годзе Паўлам Доўнарам і Карынай Адзесенка ў Мінску. Выпускае мужчынскае і жаночае адзенне і вопратку з арыентацыяй на спалучэнне сучаснай моды і беларускіх акцэнтаў.

honar.by

Каб атрымаць зніжку 10% для чытачоў «Салідарнасці», увядзі прома-код: gazetaby10

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)