Арыядна Артылес

Іспанская мадэль Арыядна Артылес заваёўвае папулярнасць паступова. Спачатку, у 2005 годзе, прыгажуню з міфалагічным імем адзначылі прэміяй “Усмешка года”, пазней, у 2006-м, часопіс Glamour назваў яе ўладальніцай самага прыгожага твара. Неўзабаве, відаць, трэба чакаць ацэнкі і іншых адметнасцяў мадэлі. Дарэчы, іспанскі мотагоншчык Фонсі Ньета ўжо зрабіў гэта і, задаволены ўбачаным, прапанаваў Арыядне сваю руку і сэрца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)