Политика
Сяргей Міхалевіч

Арыштаваны Андрэй Клімаў

Андрэй Клімаў дастаўлены ў пракуратуру г.Мінска. Яму прад’яўлена абвінавачанне ў закліках супраць звяржэння існуючага ладу. Да суда палітык будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага.

Мерай стрымання для Андрэя Клімава следчы пракуратуры абраў арышт. Паводле начальніка следчага аддзела пракуратуры Мінска Сяргея Іванова, санкцыя пракурора на арышт Клімава была выдадзена яшчэ 17 сакавіка. Між тым палітык напярэдадні заяўляў “Салідарнасці”, што нічога не ведае пра ўзбуджэнне крымінальнай справы. Сёння абвінавачанне яму было прад’яўлена асабіста.

У пракуратуры пацвердзілі, што крымінальная справа супраць палітыка была ўзбуджана 28 лютага. Клімаву інкрымінуецца артыкул 361 ч.3, яму пагражае да пяці год зняволення. Следчыя не называюць падставы для ўзбуджэння справы, аднак, як паведамляе “Наша Ніва” ёй мог стаць артыкул, надрукаваны ў студзені на сайце АГП.

Нагадаем, у 2005 годзе суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў Клімава на 1,5 года абмежавання волі за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка 2005 года. У снежні 2006-га палітык выйшаў на свабоду.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)