Артура Фінькевіча забіраюць у войска

28 кастрычніка на імя лідэра «Маладой Беларусі» Артура Фінькевіча прыйшла павестка з’явіцца ў ваенкамат «на мерапрыемствы прызыву».

Сам Артур у дадзены момант знаходзіцца па‑за межамі Беларусі.

Варта адзначыць, што Артур мае дзве судзімасці — артыкул 339 частка 2 «Злоснае хуліганства» і артыкул 415 «Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі»). Як правіла, раней судзімых у войска не бралі.

Фінькевіч можа стаць чарговым актывістам апазіцыі, які прымерае армейскія боты. Некаторыя, як Зміцер Жалезнічэнка, ужо дачакаліся дэмбелю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)