Алесь Кіркевіч, Новы час
Артур Вакараў: «Я маю густ і хачу мець свабоду выбару»

Сёння «Буржуазныя каштоўнасці» — адзіная крама ў Мінску, якая мэтава займаецца вінтажнай мэбляй ды прывозіць свой тавар з Заходняй Еўропы.

Ці выгадна гэта ў Беларусі? Чаму ў Галандыі — танней? Чаму «скандынаўскі дызайн» 1960-х каштуе больш за неабарока 100-гадовай даўніны?..

На гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі адказаць Артура Вакарава, творчага дырэктара крамы, адначасна — стваральніка вядомай дызайн-студыі «Адліга». Сама крама — гэта двух’яруснае памяшканне, якое ўяўляе сабой «мэблевы лабірынт», дзе можна напаткаць практычна ўсё: ад утульных мяккіх канапаў з разнымі падлакотнікамі да ружэйнага кабінету з мудрагелістымі вензелямі па баках.

Крама існуе ўжо амаль год, ад пачатку 2017-га, таму можна падвесці пэўныя вынікі. Дамо слова самому Артуру Вакараву.

«Блышыныя рынкі — гэта «fun», а нашы партнёры — аптавікі»

— Ці мела гісторыя з крамай нейкую перадгісторыю?

— Ніякай папярэдняй крамы не было, але сама тэма неяк круцілася ў паветры. Дызайн-студыя «Адліга» — маё месца працы ўжо на працягу 20 гадоў, а гэтая авантура — фактычна другая праца. Знайшоўся інвестар, адкрыты да новых справаў, які таксама любіць вінтажную тэму. Усё гэта абдумвалася і пераварвалася на працягу 5 гадоў — і вось стрэліла.

— Вы асабіста калекцыянер? Ці абстаўляеце свой дом вінтажнай мэбляй?

— Калекцыянер — гэта вельмі дасведчаная асоба, прынамсі ў нейкай вузкай галіне. У адным стылі мэблі, у нейкіх манетках, марках. Я не калекцыянер, наўпрост маю густ і хачу мець свабоду выбару. У нас чалавек, на жаль, не мае выбару — ён можа любіць ар-дэко, але вымушаны набываць «Пінскдрэў». Таму што самому прывезці з Захаду — гэта дужа складана і непрыемна, дорага.

Для фізічных асобаў — гэта размытнёўка, 4 еўра за кілаграм, у выніку атрымліваецца, што яно столькі не каштуе. Напрыклад, буфет важыць 100 кілаграмаў, каштуе на Захадзе 100 еўра, а заплаціць за яго трэба будзе на мытні 400… Калі мы ладзілі свой першы рэйд, наўпрост аб’ехалі сяброў за мяжой на мікрааўтобусе, паспрабавалі прывезці як фізічныя асобы. Мы тады шмат заплацілі, нас прымусілі ўсё пераважваць, усю ноч вошкаліся, вельмі стаміліся…

Працяг тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)