Общество
Зміцер Панкавец, Наша Ніва

Арт-менеджар Ларычаў: Ходзяць чуткі, што Шуневіч пакрыўдзіўся за графіці з ім

Позна ўвечары 1 мая на волю з ізалятара на Акрэсціна выйшаў куратар графіці-суполкі «Сігнал», арт-менеджар Алег Ларычаў. Ён адбыў пяцісуткавы арышт за дробнае хуліганства. «Наша Ніва» пагутарыла з Ларычавым аб зняволенні і прычынах.

Алег Ларычаў. Фота Сяргея Гудзіліна

«Яшчэ ў пастарунку мне намякнулі, што будуць суткі. Там загадзя былі падрыхтаваныя дакументы на ІЧУ. Усім перад судом рэчы аддавалі, мне не аддавалі. Пасля першага дня суда мяне не адпусцілі. Начальнік РУУС сказаў: «На Акрэсціна яго!»

Мяне пасадзілі ў так званую «штрафную» камеру. Гэта такая камера, куды водзяць іншых вязняў, каб палохаць за правіны. Са мной сядзелі два смярдзючыя неадэкватныя бамжы, а таксама яшчэ некалькі паўбамжоў. У камеры на чацвярых нас было сямёра чалавек, трое спалі на падлозе. Мне, праўда, адзінаму далі матрац і коўдру. Астатнія спалі проста на жалезе. У гэтую камеру садзілі толькі за правіны. У астатнім на саміх сутках было ўсё стандартна.

Перад тым, як мяне завезлі адседжваць астатнія трое сутак, на Акрэсціна з рэвізіяй была дэлегацыя з Міністэрства ўнутраных справаў. Можа, яны нешта і шапнулі, каб у якую камеру мяне пасадзілі.

Калі пасадзілі ў гэтую камеру, то я пераканаўся, што гэта звязана са «сцяной Шчоткінай». Мне тут учора перадалі, што Мясніковіч сказаў, што графіці яго крыўдзяць. Ходзяць чуткі, што Шуневіч пакрыўдзіўся таксама.

У гэтых акцыях галоўнае — распаўсюд інфармацыі. Таму ўлады і шалеюць, што інфармацыя разыходзіцца шырока з інтэрнэту. Таксама гэта дэманстрацыя таго, як вельмі простымі інструментамі кожны чалавек можа зрабіць акцыю, якая разыйдзецца.

Плюс да ўсяго, так нікога і не затрымалі за гэта. І не могуць затрымаць. Таму і ідзе такая подлая помста за распаўсюд інфармацыі, за раскрутку інструментаў, якія дазваляюць кожнаму чалавеку данесці свой мэсэдж.

Настрой у мяне цяпер нармальны, баявы».

Мясникович о мироточащих стенах: «Я уже толстокожий, но такие вещи задевают»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)