Коктейль
Зьміцер Панкавец, ”Наша нiва”

Аркуш прапанаваў дзесяці паэткам зьняцца аголенымі

Старшыня таварыства Вольных літаратараў, паэт і журналіст Алесь Аркуш у сваім жывым журнале выказаў думку надрукаваць у часопісе «Калосьсе» ню-фотагалерэю 10 беларускіх паэтак.

«Ясная справа, што Раісу Баравікову фатаграфаваць ня трэба. Маладзейшых. Бо мусім неяк шукаць новыя шляхі папулярызацыі беларускай паэзіі. Балазе «Наша Ніва» абвесьціла 2007 год — годам паэзіі, — кажа Аркуш. — Думаю, што многія пагодзяцца. Ясная справа, мы не «Плэйбой» і ганарараў не заплацім, але ж будуць іншыя выгоды. Вядомасьць, прамоцыя. І іх вершы побач надрукуем. Лірычныя, пра каханьне».

Пакуль у папярэдні сьпіс Алеся Аркуша трапілі Вольга Гапеева, Тацяна Нядбай, Наста Кудасава. Іншыя кандыдатуры будуць разглядацца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)