Арганізатары Дня Волі прапануюць зладзіць свята на плошчы Свабоды ці ля Палаца спорту

У Мінгарвыканкам пададзеная новая заяўка на святкаванне 101-годдзя БНР.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку Павел Белавус.

— Я набыў новы гарнітур, таму, шаноўны Мінгарвыканкам, не расчароўвайце, — піша ён. — Калі Дынама — сакральнае месца, а Бангалор — зашкварнае, то давайце тады разам зробім свята на плошчы Свабоды ці ля Палаца спорту. Ок?

Прапанова пайсці на Бангалор непрымальная і прагучала вельмі груба. Гэта як паслаць куды падалей.

Мы прасілі не бясплатна Дынама, а гатовыя былі аплаціць усе выдаткі за арэнду пляцоўкі, таксама гэтае мерапрыемства магло стаць выдатным тэстам працы з масавымі мерапрыемствамі на стадыёне перад Еўрапейскімі гульнямі. Але не, так не.

У часе прэс-канферэнцыі прагучала, што стадыён не для ўсіх, на яго рэканструкцыю знойдзены былі грошы не для таго каб там нейкія незразумелыя людзі святы праводзілі.

Хіба стадыёну не патрэбныя грошы? І хіба мы яго разняслі б сваім мерапрыемствам? Мы не ашалелыя фаны Зеніта, якія ламалі крэслы на трыбунах, мы любім сваё, мы нармальныя адэкватныя людзі, якія хочуць правесці добрае і якаснае мерапрыемства, і гэтага хочуць тысячы людзей, тысячы!

У мінулым годзе Оперны тэатр не разнеслі, ды і пасля мерапрыемства была ідэальная чысціня. На Дзень Волі ходзяць выхаваныя і інтэлігентныя людзі.

Але калі «Дынама» — гэта прынцыпова не, то давайце разгледзім іншыя пляцоўкі для свята: каля Палаца спорту ці на плошчы Свабоды, дзе адбываецца шмат гарадскіх і рэспубліканскіх святаў.

Заяўку мы падалі. З нецярпеннем чакаем адказу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(12)