Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

Арганізатарам "Эўрапейскага маршу" адмаўляюць у гукаўзмацняльнай апаратуры

Кіраўніцтва Менскіх гарадзкіх радыёсетак паведаміла аднаму з арганізатараў "Эўрапейскага маршу" Віктару Івашкевічу, што яны ня могуць забясьпечыць акцыю гукаўзмацняльным абсталяваньнем. Там патлумачылі, што ўся тэхніка задзейнічаная ў восеньскіх кірмашах.

Спадар Івашкевіч заявіў "Свабодзе", што арганізатары "Эўрапейскага маршу" самі могуць забясьпечыць сябе неабходнай апаратурай. "Але ў выпадку калі яе за некалькі гадзінаў затрымаюць (як гэта было на папярэдніх акцыях), то людзям на пляцы Бангалор ня будзе чаго рабіць", — дадаў Івашкевіч.

Палiтык не выключае, што ў такой сытуацыі ўдзельнікі акцыі «могуць пайсьці ў іншае месца, дзе лепшыя акустычныя ўмовы».

Віктар Івашкевіч таксама паведаміў, што зьвярнуцца ў Менскія гарадзкія радыёсеткі па гукаўзмацняльнае абсталяваньне арганізатарам "Эўрапейскага маршу" параіў намесьнік старшыні Менгравыканкаму ў справах ідэалёгіі Генадзь Курбека.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)