Арганізатарам анлайн-святкавання Дня Волі адключылі інтэрнэт. Канцэрт пакажуць у запісе
Каманда арганізатараў святочнага канцэрту да ўгодкаў абвяшчэння БНР паведаміла аб нечаканых тэхнічных праблемах, якія паўсталі перад запускам трансляцыі ў інтэрнэт.
Канцэрт хацелі паказаць у жывым эфіры, бо сабрацца ў горадзе сёлета не атрымалася праз каранавірус.
Меркавалася, што канцэрт у клубе Re:Public будзе транслявацца ў жывым эфіры на YouTube.
Але спробы запусціць эфір марныя, нічога не атрымліваецца.
— Тут выдатны інтэрнэт, 100 Мб/с, але ён пачаў выдаваць памылку, як толькі пачаўся разагрэў. Перадаць сігнал немагчыма. Усе магчымыя крыніцы інтэрнэту правераныя, з усімі адное і тое ж.
Але канцэрт усё роўна ідзе і будзе апублікаваны сёння каля 22-х гадзін, — сказаў адзін з арганізатараў.
Читайте еще
Избранное