Арфей думае пра Беларусь
Сёння ў праекце «Ілюстраваная гісторыя» – скульптура Арфей Антоніа Кановы.
Здавалася б, якая сувязь паміж Беларуссю і антычным Арфеем работы вядомага італьянскага класіцыста, скульптура якога зараз знаходзіцца ў Эрмітажы? Аказваецца, яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзя гэты герой старажытнагрэчаскай міфалогіі жыў па наш бок мяжы.

Арфей. Антоніа Канова. 1777 г.
У каталогу Эрмітажа дадзена сціпале апісанне: “Орфей 1777 г. поступление до 1859”. Вось толькі якім чынам адбылося гэтае “паступленне”, ні слова. Як і пра тое, што па загадзе імператрыцы Кацярыны II «для собственного употребления по упражнению Ея Императорского Величества в исторических сочинениях» з тутэйшых манастырскіх, царкоўных і прыватных бібліятэк у Пецярбург вывозіліся гістарычныя хронікі і архівы, а дзеля эстэтычных задавальненняў – найлепшыя творы мастацтва з прыватных калекцый знакамітых шляхецкіх родаў, вартыя сусветных музейных калекцый.
Гісторык Адам Мальдзіс прыводзіць знойдзены Маяй Яніцкай, членам камісіі «Вяртанне», спіс скарбаў, адпраўленых з Гродна ў Пецярбург. З 70 старонак дакумента 22 займаюць апісанні 287 (!) твораў заходнееўрапейскага выяўленчага мастацтва. З іх 185 перададзеныя ў Эрмітаж. Туды ж трапілі 22 мармуровыя скульптуры, сярод якіх і той самы «Арфей» працы Кановы.
Калі ацаніць масштабы таго, што згубіла Беларусь падчас такіх “культурных” паходаў усходняй суседкі на нашы землі, то жах на твары Арфея ўжо не падаецца вынікам страты Эўрыдыкі ў падземным царстве.
Таксама ў праекце:
20 рублёў за вернасць каралевы
Читайте еще
Избранное