«Аrche. Пачатак» атрымала папярэджанне

20 красавіка рэдакцыя часопіса «Аrche. Пачатак» атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Яно было вынесена 15 красавіка.

«У парушэнне артыкула 22 Закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“ (далей — Закон аб СМІ) у выхадных звестках нумара 1–2 часопіса „Аrche. Пачатак“ за 28 лютага 2011 года адсутнічае імя па бацьку галоўнага рэдактара выдання, няправільна паведамлена пра нумар пасведчання аб яго дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама не ўказаны рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі, які зарэгістраваў гэты часопіс», — гаворыцца ў папярэджанні за подпісам міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага.

Рэдакцыі прадпісваецца ліквідаваць парушэнне пры выпуску чарговага нумару.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)