Экономика
Вольга Хвоін, «Новы час»

«Апярэджанне» замест «сабакі на сене»

«Зрабіць маналітнай бізнэс-супольнасць Беларусі на працягу года зможа толькі новая хваля крызісу або новае кіраўніцтва», — лічыць віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Канстанцін Каламіец.

Пачалося адкрытае грамадскае абмеркаванне праекта Нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі-2013 (НПББ-2013). Прадпрымальнікі прапануюць уладам нарэшце адысці ад стратэгіі «сабакі на сене».

У аснову праекта ляглі даследаванні аб працы бізнэс-асацыяцый, высновы мемарандума Сусветнага банка па Беларусі, індэкс дзелавога аптымізму краіны. Праект НПББ-2013 атрымаў назву «Стратэгія апярэджання». Яго адкрытае абмеркаванне будзе доўжыцца да 20 лютага.

Асобныя моманты праекту НПББ-2013 НЧ папрасіла пракаментаваць віцэ-старшыню Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Канстанціна Каламіеца.

— Наколькі мне вядома, многія прадпрымальнікі і прадстаўнікі экспертнай супольнасці мяркуюць, што на гэты раз словамі аб мадэрнізацыі ў Беларусі справа не скончыцца. Зыходзячы з аналізу стану спраў на рынках Расіі і ЕС (на нашых асноўных экспартных рынках), можна сцвярджаць, што ў бліжэйшыя 2-3 гады там пачнуцца маштабныя структурныя рэформы. Такія ж рэформы можна прагназаваць і ў беларускай эканоміцы, а затым — ва ўсёй сістэме дзяржкіравання. Мы ўсе вельмі хутка адчуем «нябачную руку рынка», даведаемся, што такое «зліццё і паглынанне», «фінансава-прамысловыя групы» і г. д.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)