Апублікаваны спіс новых 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўропу

Спіс 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС і чые актывы на тэрыторыі Еўрасаюза павінны быць замарожаныя, быў дапоўнены 11 кастрычніка.

1.Валерый Камісараў, суддзя;

2.Уладзімір Сцяпурка, суддзя;

3.Сяргей Хрыпач, суддзя;

4.Васіль Назаранка, суддзя;

5.Вольга Камароўская, суддзя;

6.Вікторыя Зайцава, суддзя;

7.Унукевіч Тамара, суддзя;

8.Ігар Крот, суддзя;

9.Уладзімір Хробастаў;

10.Людміла Ігнатовіч-Мішнева, пракурор

11.Ярмаліцкі Сяргей, начальнік Шклоўскай калоніі;

12.Аляксандр Кавалёў, начальнік Горацкай калоніі;

13.Уладзімір Палуян, міністр Міністэрства па падатках і зборах;

14.Уладзімір Корнаў, суддзя;

15.Шастакоў Максім, пракурор;

16.Вольга Герасімовіч, пракурор.

Нагадаем, санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў Рада ЕС увяла ў студзені 2011 года ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Зараз у спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, — 204 прозвішчы.

У канцы мая ЕС пашырыў спіс: да 175 прозвішчаў дадалося яшчэ 13 — гэта прозвішчы суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў працэсах над фігурантамі справы аб масавых беспарадках 19 снежня, цяпер яшчэ 16.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)