Общество

Апошні верш Генадзя Бураўкіна

Паэт напісаў яго ў снежні 2013-га.

Л. К.

(Людміле Кашкурэвіч)

У кватэры настылай
Я шукаю прытулку ў мальбе…
Мой адзіны,
Мой мілы,
Навучы мяне жыць без цябе.

Я хаджу, як сляпая,
Пераблытаўшы ночы і дні.
Мне цябе не хапае.
Ты хоць зрэдку мне ціха шапні.

Як набрацца мне сілы,
Каб не згаснуць у чорнай журбе?
Мой адзіны,
Мой мілы,
Навучы мяне жыць без цябе!..

21.ХІІ.2013 г.

г. Мінск