Аплявуха Лукашэнку ад Пуціна

Кіраўнік Беларусі не дзівіўся б расейскаму калегу, калі б ведаў гісторыю ВКЛ і Масковіі, расказвае на Радыё Свабода Сяргей Навумчык.

Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Навумчык тлумачыць, чаму беларусаў па ўсім свеце не бяруць на борт расейскіх самалётаў.

— Вось яно як! Пад Волгай у акопах гнілі разам, а паміраць рускія браты беларусаў пакідаюць там, каля Гангу. Вось жа Аляксандар Рыгоравіч, напэўна, вельмі здзівіўся. А дарэмна!

Сяргей Навумчык мяркуе, што калі б кіраўнік краіны вывучаў гісторыю Беларусі не па савецкіх падручніках, а па працах Арлова, Трусава, Ермаловіча і Голубева, то быў бы ў курсе: гісторыя ўзаемаадносін ВКЛ і Масковіі стагоддзямі складалася не з міру, а з вайны.

— Ну, такая ўжо была гісторыя. І нашыя продкі не здзівіліся б такім паводзінам расейскіх пілотаў і сцюардэс.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(85)