Аператара «Белсата» з разбітай галавой забралі ў РУУС

Вінавацяць у нападзе на міліцыянтаў. Здарэнне адбылося на выбарчым участку №27.

Журналіст «Белсата» Андрэй Козел вёў жывую трансляцыю з участка. У выніку яго затрымалі. Затрымлівалі яго чатыры чалавекі.

Як паведамляюць сведкі, пры затрыманні галавой журналіста разбілі шкляныя дзверы, таму ён моцна пацярпеў.

Спачатку яго даставілі ў Цэнтральны РУУС сталіцы. Яму інкрымінуюць напад на міліцыянтаў. Калегі-журналісты сабраліся каля РУУС.

Затым жонцы паведамілі, што яго павезлі ў ЦІП на вуліцы Акрэсціна.

18 лютага ў Беларусі адбыліся мясцовыя выбары. Як і на ўсіх папярэдніх галасаваннях, у камісіі не ўключылі нікога ад апазіцыі, незалежным назіральнікам не давалі сачыць за падлікам галасоў, а людзей масава змушалі да датэрміновага галасавання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)