Апакаліптычны шторм у Цэнтральнай Беларусі
Залевы прайшлі шырокай смугой ад Маладзечна да Гомеля, праз Мінск, Бабруйск. Ад Маладзечна і аж пад Слуцк град месцамі быў памерам з галубінае яйко. Кіроўцы на трасах укрывалі свае машыны хто чым мог.
Навальніца прыйшла ў Мінск у другой палове дня, бліжэй пад вечар.
У Валожынскім раёне град быў такі вялікі, што пакрыў зямлю, нібы снег. У самім Валожыне вада прарвала дамбу става, ёсць падтапленні.
Ва Уздзенскім раёне градзіны вялізнага памеру пабілі дахі дамоў і шыбы ў аўтамабілях.
А ў Нясвіжскім раёне вада заліла вёску Студзёнкі.
Моцныя дажджы яшчэ чакаюцца неўзабаве ў раёне Светлагорска, Мазыра.
А вось Брэст, Віцебск, Магілёў і Гродна, Жодзіна, Барысаў чаша сія, здаецца, мінула.
Читайте еще
Избранное