Лица

Анжаліка Агурбаш: «Рэжыму адназначна прыйшоў канец»

Заслужаная артыстка Беларусі, спявачка Анжаліка Агурбаш, якая шмат гадоў жыве ў Маскве, прыйшла на акцыю пратэсту да беларускага пасольства, каб «падтрымаць мірных беларусаў, якія сёння выходзяць на мітынгі і маршы, рабочых, якія сёння бастуюць у Беларусі», пiша Наша Нiва.

— Усе мы змагаемся за сябе, за сваіх дзяцей, за будучыню ўсімі любімай Беларусі, — сказала яна тэлеканалу «Дождь». — У кожнага з нас баліць душа і сэрца за тое, што цяпер робіцца.

Мы хочам жыць без страху ў свабоднай, дэмакратычнай краіне. Мы хочам мірна адстаяць сваё права жыць. Мы хочам сумленных выбараў, мы хочам жыць, працаваць, любіць, спяваць любімыя песні без страху, без тэрору, гвалту і агрэсіі.

«Дзякуй, Лiка». Агурбаш перепела свою песню о «Погоне»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(27)