Анёлы і дэманы Другой сусветнай у Беларусі
Нягледзячы на час, які прайшоў ад канца Другой сусветнай вайны, памяць пра тыя падзеі дагэтуль дзеліць беларусаў на «паліцаеў» ды «партызанаў». Як разабрацца ў тых падзеях ды аддзяліць факты ад прапаганды?
Сваімі меркаваннямі дзеліцца Аляксандр Гелагаеў, ваенны аглядальнік ды гісторык, які спецыялізуецца на вывучэнні супрацьстаяння ў Беларусі ў 1941–1944 гадах.
— Некаторыя «эксперты» зараз кажуць, што беларусы мелі ваяваць і супраць немцаў, і супраць саветаў на два фронты…
— Нідзе такі варыянт не прывёў да пазітыўных наступстваў. У Прыбалтыцы людзей выжыла значна болей, чым у Беларусі. Там не было буйнога антынямецкага партызанскага руху, затое была мясцовая адміністрацыя ды паліцыя, якая аператыўна знішчала савецкіх дыверсантаў.
УПА спрабавала ваяваць на два фронты, але ніякага пазітыўнага выніку, акрамя таго, што пасля вайны можна было казаць, маўляў, мы таксама ваявалі супраць немцаў, не было.
— А як жа польская Армія Краёва?
— Яны таксама нічога не дасягнулі. Калі звяртацца да дакумантаў, то ў Беларусі АК практычна не ваявала супраць немцаў. Усе вялікія нямецкія антыпартызанскія аперацыі былі скіраваныя супраць савецкіх партызанаў. Палякі не маглі легальна ствараць свае ўзброеныя фармаванні пры немцах, бо Польшча афіцыйна ваявала з Нямеччынай у 1939-м. Таму яны наўпрост назапашвалі людзей ды зброю і рыхтаваліся да зручнай сітуацыі, каб выступіць.
Да таго ж вядомыя факты супрацоўніцтва АК з нямецкімі структурамі з мэтай змагання супраць савецкіх партызан на Лідчыне і Наваградчыне. Усё гэта аказалася даволі прагматычна. Бо тыя раёны, дзе дзейнічала АК і не было савецкіх партызанаў, пацярпелі значна меней, чым Усходняя Беларусь, дзе шчыравалі савецкія партызаны, якімі кіравала Масква. А Маскву не цікавіла, колькі выжыве беларусаў, цікава было адно падарваць нямецкую лагістыку і жыццядзейнасць у тыле войскаў.
Возьмем славуты французскі Рух супраціву. Да апошніх месяцаў нямецкай акупацыі яны не рабілі стаўкі на масавы партызанскі рух. Гэта былі збольшага агенты, якія паведамлялі інфармацыю ў Лондан ды зрэдку арганізоўвалі забойствы нейкіх ключавых фігураў — і ўсё!
І французы, і палякі паставілі не на «выпаленую зямлю», спаліўшы фактычна і ўласны дом, абы немцам было горш, а Маскве — лепш. Яны паставілі на падрыхтоўку да магчымага паўстання, калі пачнецца вызваленне. На тое ж паставілі і беларускія нацыяналісты, з той розніцай, што яны мелі магчымасць пры немцах дзейнічаць легальна, а французы ды палякі — не маглі.
Цалкам інтэрвью чытайце тут.
Читайте еще
Избранное