Политика

Анджэя Пачобута пакінулі за кратамі. Блогеры аб’явілі акцыю салідарнасці (дапоўнена)

Журналіст Анджэй Пачобут будзе пераведзены ў следчы ізалятар Гарадзенскай турмы № 1. Пачобуту, якога абвінавачваюць ў абразе прэзідэнта і ў паклёпе на яго, працягнулі знаходжанне пад вартай на два месяцы. На знак салідарнасці са зняволеным журналістам блогеры гатовыя несці адказнасць за здзейсненыя ім «злачынствы».

Адвакат журналіста Аляксандар Бірылаў паведаміў «Радыё Свабода», што, хутчэй за ўсё, Анджэй Пачобут будзе знаходзіцца за кратамі да суду.

Блогерка fotaczka, салідарная са зняволеным журналістам, выказала жаданне падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя «злачынствы». «Я падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе», – заявіла блогерка і прапанавала сябрам далучыцца да акцыі.

Нагадаем, што 9 красавіка ўвечары скончыўся трохдзённы тэрмін, на які першапачаткова быў арыштаваны Анджэй Пачобут. Яго зняволілі ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС Гродна.

Супраць журналіста вылучаны абвінавачанні ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу) і ў паклёпе на яго (частка І, артыкул 367 КК).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)