Анджаліна Джалі ці Джэніфер Эністан? (галасаванне)

Цяперашняя жонка Брэда Піта супраць былой — у спаборніцтве за тытул каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Самая высокааплочваемая актрыса па версіі Forbes, уладальніца прэміі «Оскар», трох «Залатых глобусаў» і дзвюх прэмій Гільдыі кінаацёраў ЗША Анджаліна Джалі дэбютавала ў кіно яшчэ ў 1982 годзе. Аднак вядомасць атрымала пасля фільмаў пра гераіню відэагульняў Лару Крофт. А яшчэ дзякуючы свайму бурнаму сямейнаму жыццю з незлічонай колькасцю дзяцей (сваіх і прыёмных).

Супрацьстаіць ёй дачка грэчаскага акцёра і мадэлі з шатландска-iтальянскімі каранямі Джэніфер Эністан. І хоць на рахунку прыгажуні не такія вялікія акцёрскія заслугі (прэмія «Эмі» і «Залаты глобус» за роль у тэлесерыяле «Сябры»), затое ніякіх дзяцей і вельмі ціхмяны характар.

Брэд Піт зрабіў свой выбар. Цікава, ці падтрымаюць яго чытачы “Салідарнасці”?

Анджаліна Джалі

Джэніфер Эністан

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 739 наведвальнікаў. Перамагла Джэніфер Эністан — 50,1%:49,9%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Пенелопа Крус — Кэці Пэры

Ніколь Кідман — Меган Фокс

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)